Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі фінансіст Браўдэр заклікаў прыпыніць членства Расеі ў Інтэрполе


Уільям Браўдэр.
Уільям Браўдэр.

Заснавальнік і кіраўнік фонду Hermitage Capital Уільям Браўдэр заклікаў прыпыніць сяброўства Расеі ў Інтэрполе за «абуральнае злоўжываньне» мэханізмамі працы гэтай арганізацыі. Пра гэта брытанскі фінансіст напісаў у твітэры.

Паводле словаў Браўдэра, Расея ў шосты раз падала заяўку на яго арышт у Інтэрпол, нягледзячы на тое што папярэднія пяць запытаў былі адхіленыя як палітычна матываваныя.

Напярэдадні Цьвярскі суд Масквы завочна асудзіў кіраўніка фонду Hermitage Capital Уільяма Браўдэра да дзевяці гадоў калёніі, прызнаўшы яго вінаватым у наўмысным банкруцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў на суму больш за тры мільярды рублёў. Суд апэлюе да падзеяў 1996 году.

Пасьля гэтага Генэральная пракуратура Расеі накіравала ў Інтэрпол чарговы запыт на затрыманьне і экстрадыцыю Браўдэра ў Расею. У пракуратуры заўважылі, што Інтэрпол нібыта гатовы вярнуцца да пытаньня аб экстрадыцыі фінансіста з улікам новых абставінаў.

Браўдэр зьяўляецца адным з ініцыятараў прыняцьця ў ЗША «закону Магніцкага», названага ў памяць аб памерлым ў СІЗА юрысьце фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту.

Гэты акт прадугледжвае візавыя і эканамічныя санкцыі адносна расейцаў, якія маюць дачыненьне, на думку Вашынгтону, да парушэньняў правоў чалавека. Нядаўна ў сьпіс быў унесены кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG