Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краснадары жорстка зьбілі эколягаў каля меркаванай дачы аднакурсьніка Пуціна. ФОТА


Андрэй Рудамаха пасьля зьбіцьця.
Андрэй Рудамаха пасьля зьбіцьця.

Каардынатар «Экалягічнай вахты па Паўночным Каўказе» Андрэй Рудамаха з пераломам касьцей чэрапа і сатрасеньнем мозгу шпіталізаваны распачатая крымінальная справа.

Нападнікаў было трое. Падзея адбылася яшчэ 28 сьнежня вечарам.

Паводле словаў пацярпелых, у іх выкрадзена маёмасьць, якая было ў скрадзеных з машыны дзьвюх торбах, на 50 тысяч рублёў. Гэта фотаапарат, вопратка, дакумэнты і банкаўскія карткі.

Моцна зьбіты эколяг Андрэй Рудамаха, які знаходзіцца цяпер у лякарні, кажа, што нападнікі былі вышэй яго ростам, моцнага целаскладу, ніз ніжнія часткі твару ў іх былі прыкрытыя, бачныя былі толькі вочы і лоб.

— Мяне вырубілі адразу, кастэтам, я ўпаў і нейкі час быў без прытомнаьсці. Але апазнаць мы іх усё роўна зможам, паколькі ёсбць відэа, якое зьняла камэра на доме, — кажа Рудамаха Радыё Свабода. — Яны нас чакалі нейкі час, суседзі сказалі, што яны дзесьці каля гадзіны круціліся каля дома, нават кардонкі засталіся, на якіх яны сядзелі... Мне здаецца, што без спэцслужбаў тут не абышлося...

Адвакат Аляксей Аванесян, які выклікаў паліцыю на месца зьбіцьця эколягаў, не сумняваецца, што напалі на іх, каб выкрасьці зьнятыя матэрыялы.

— Дзейнічалі яны зладжана: адзін кастэтам Рудамаху вырубіў, іншы балёнчыкам з газам у твар пырскаў, трэці адпуджваў хлопцаў ад машыны. Пакуль яны ачухаліся, тыя ўжо залезьлі ў багажнік і выкралі, што хацелі, — кажа Аванесян. — Крымінальную справу завядуць, бо тут усё відавочна. У Андрэя пералом костак чэрапа, а гэта могуць быць сур’ёзныя наступствы, ды і матэрыяльная шкода нанесена немаленькі.
У выніку ў пятніцу днём крымінальную справу распачалі па п. п. «А», «г», ч.2 арт. 161 КК РФ (рабаваньне групай асоб па папярэдняй змове з ужываньнем гвалту, без пагрозы для жыцьця або здароўя, альбо з пагрозай прымяненьня такога гвалту).

Паводле словаў Андрэя Рудамахі, на будоўлю новага вельмі буйнога аб’екта яны наткнуліся выпадкова, яшчэ ў пачатку сьнежня, калі езьдзілі ў вёску Крыніца пад Геленджыком з нагоды іншага аб’екту.

— Мы туды езьдзілі зь іншай нагоды, з другой інспэкцыяй. Я проста ўбачыў, што на здымках зьявіліся нейкія новыя высечкі, і вырашыў праверыць. Мы туды пайшлі, і там выявілася велізарная тэрыторыя, абгароджаная плотам, а гэта тэрыторыя ляснога фонду, некалькі гектараў. Мы туды праніклі, а там унутры вінаграднікі. Да вінаграднікаў у нас няма прэтэнзій, гэта землі сельскагаспадарчага прызначэньня.

А побач зь вінаграднікамі ў лясным фондзе без усялякіх узгадненьняў, нават без арэнды пачалася глябальная будоўля — ужо высечаныя вялікія плошчы, наразаюцца дарогі. Мы мяркуем, што там будзе рэзыдэнцыя. Там ужо нават пабудавалі царкву, ёсьць спуск да ракі. Я думаю, што там з часам і марская частка зьявіцца. Гэта плянуецца чарговая рэзыдэнцыя высокапастаўленых асоб з захопам зямель агульнага карыстаньня.

Адразу пасьля зьбіцьця
Адразу пасьля зьбіцьця

— Вам удалося высьветліць, для каго гэтая рэзыдэнцыя будуецца?

— За гэтым стаіць Мікалай Ягораў, гэта вельмі вядомы адвакат, аднакурсьнік Уладзіміра Пуціна. Дырэктар там іншы, але гэта тэхнічны чалавек, а рэальны ўладальнік Ягораў. (У адвакацкім бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнэры» па тэлефоне камэнтаваць, ці сапраўды там будуецца шале для Ягорава, адмовіліся, афіцыйны запыт Радыё Свабода пакуль застаўся без адказу. — РС).

Там грузавікамі возіцца цэмэнт і бэтон, будуецца вінзавод. І усё гэта ў адным комплексе. Тое, што яны будуюць на сельскагаспадарчых землях — вінзавод, вінаграднікі — гэта справа добрая, але тое, што яны прыхапілі яшчэ і землі ляснога фонду, загарадзілі іх, высякаюць, забудоўваюць... Там раней праходзілі сьцежкі, па якіх людзі хадзілі. Цяпер усё гэта перагароджаны. Менавіта таму мы туды паехалі, каб факты зафіксаваць і зрабіць розгалас, пісаць звароты ў розныя органы. Гэта трэба спыніць. Інакш яшчэ адзін кавалак ўзьбярэжжа ў нас акажацца прыватызаваным.

— Гэта тэрыторыя з выхадам да мора?

— Пакуль выхаду да мора няма. Але там ёсьць шчыліна. І ў гэтай шчыліне зробленыя бэтонныя дарожкі. Думаю, што наступны этап — яны захопяць кавалак ўзьбярэжжа. Цяпер гэта грамадзкая тэрыторыя, там пляж. Нападнікам былі патрэбныя матэрыялы, якія мы здолелі зьняць на дачы, каб яны ня патрапіла ў мэдыі.

У верасьні 2016 году Мінюст Расеі ўключыў «Экалягічную вахту па Паўночным Каўказе» у рэестр «замежных агентаў», што моцна ўскладніла працу эколягаў.

Цалкам матэрыял чытайце ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG