Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць у Турэччыну ракетныя комплексы С-400


Зэнітна-ракетны комплекс С-400
Зэнітна-ракетны комплекс С-400

Расея і Турэччына падпісалі пагадненьне аб пастаўцы расейскіх зэнітна-ракетных комплексаў С-400.

Сума кантракту складае каля 2,5 мільярда даляраў. Больш за палову гэтай сумы Масква выдае Анкары ў выглядзе пазыкі. Пастаўкі заплянаваныя на сакавік 2020 году. Гэта найбуйнейшая ваенная закупка Турэччыны па-за NATO.

Турэччына і Расея дамовіліся аб пастаўках Анкары С-400 у верасьні 2017 году. Тады ж Турэччына зрабіла першы ўнёсак за расейскія зэнітна-ракетныя комплексы. Угода выклікала непакой ў NATO. Турэччына — чалец Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Прадстаўнікі ЗША адзначылі, што расейскія С-400 несумяшчальныя з вайскова-тэхнічнымі стандартамі NATO. Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган у адказ заявіў, што Турэччына мае права набываць зброю, кіруючыся патрэбамі нацыянальнай абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG