Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы найлепшы футбаліст сьвету Джордж Вэа абраны прэзыдэнтам Лібэрыі


Радасьць прыхільнікаў Вэа.

У другім туры выбараў прэзыдэнта заходнеафрыканскай краіны за яго аддалі галасы больш за 60 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта першыя дэмакратычныя выбары ў Лібэрыі за шмат дзесяцігодзьдзяў.

Джордж Вэа ў 90-е і пачатку 2000-х гадоў гуляў у эўрапейскіх клюбах, быў уладальнікам «Залатога мяча» і прызнаваўся найлепшым футбалістам сьвету паводле вэрсіі ФІФА. Пасьля завяршэньня кар’еры ён заняўся палітыкай.

Былы клюб Вэа «Пары Сэн-Жэрмэн» павіншаваў яго ў твітары:

На пасаду віцэ-прэзыдэнта ў «тандэме» з Вэа абраная Джуэл Говард-Тэйлар — былая жонка былога дыктатара Лібэрыі Чарльза Тэйлара, які цяпер адбывае 50-гадовы тэрмін зьняволеньня ў брытанскай турме.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG