Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: ЗША палепшаць дачыненьні з Расеяй толькі пасьля ўрэгуляваньня ў Данбасе


У камэнтары для The New York Times Рэкс Тыллерсан, падводзячы вынікі першага году на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША, заявіў, што дачыненьні паміж ЗША і Расеяй вернуцца да звычайнага характару толькі пасьля вырашэньня сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта інфармуе «Нямецкая Хваля».

Тылерсан таксама адзначыў неабходнасьць супрацоўніцтва з Масквой «у сфэры перасячэньня ўзаемных інтарэсаў».

Паводле дзяржаўнага сакратара, Расея і ЗША змогуць працягваць весьці справы, як звычайна, толькі пасьля таго, як канфлікт на ўсходзе Украіны будзе ўрэгуляваны мірным шляхам.

«У нас няма ілюзій наконт рэжыму, зь якім мы маем справу», — цытуе Тылерсана «Нямецкая Хваля». Ён назваў адносіны з Расеяй дрэннымі і патлумачыў, што гэтая краіна «за апошнія дзесяць гадоў ўварвалася на тэрыторыю сваіх суседзяў Грузіі і Ўкраіны і нанесла шкоду сувэрэнітэту заходніх нацый шляхам ўмяшаньня ў нашы выбары і іншых дзеяньняў».

Аднак Тылерсан лічыць, што дачыненьні з Расеяй важныя для ЗША. Захоўваючы пільнасьць ў сьвятле расейскай агрэсіі, «мы ўсьведамляем неабходнасьць супрацоўніцтва з Расеяй у сфэры перасячэньня ўзаемных інтарэсаў». Паводле слоў дзяржаўнага сакратара ЗША, самым яркім прыкладам такога ўзаемадзеяньня служыць канфлікт у Сырыі.

У сваім допісе Тылерсан таксама закрануў такія тэмы, як ракетна-ядзерная праграма Паўночнай Карэі і барацьба з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG