Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве сустракаюць вызваленых палонных. ВІДЭА


У аэрапорт Харкава ўвечары 27 сьнежня прыбылі верталёты з вызваленымі ў выніку абмену ўкраінскім палоннымі.

На месцы знаходзяцца шматлікія журналісты, прадстаўнікі ўлады, у тым ліку прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Ён сустрэўся з вызваленымі, каб разам зь імі і іншымі ўдзельнікамі працэсу адправіцца ў Кіеў.

Пасьля гэтага абмену, паводле дадзеных Службы бясьпекі Ўкраіны, у палоне прарасейскіх баевікоў застаюцца 103 украінскіх закладнікі.

Абмен палоннымі адбываўся па формуле «306 на 74» — украінскі бок павінен быў вызваліць 306 чалавек, а прарасейскія фарміраваньні — 74.

Паводле ўкраінскай пракуратуры, канчатковыя лічбы абмену па формуле — 73 на 233, бо адна ўкраінская палонная адмовілася вяртацца ва Ўкраіну, а значная колькасьць зьняволеных сэпаратыстаў не пажадала вяртацца на тэрыторыю, падкантрольную сэпаратыстам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG