Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пагадзіліся працягнуць дыпламятычныя намаганьні па разьвязаньні праблемы зь ядзернай праграмай Паўночнай Карэі, падкрэсьліўшы, што ні Вашынгтон, ні Масква не прымаюць КНДР як ядзерную дзяржаву. Пра гэта паведаміла на брыфінгу прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Гэзэр Наўэрт.
Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў Расеі і ЗША абмеркавалі па тэлефоне ў аўторак рост гвалту на ўсходзе Ўкраіны. Тылерсан папрасіў Расею «зьнізіць узровень гвалту» на ўсходзе Ўкраіны, заявіла Наўэрт.