Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуснафта» не зьбіраецца пераходзіць на беларускую мову, нягледзячы на вынікі апытаньня ў сацсетках


Кампанія «Беларуснафта» ў найбліжэйшай пэрспэктыве ня мае намеру пераходзіць на беларускую мову пры абслугоўваньні кліентаў на сваіх аўтазаправачных станцыях.

На сёньняшні дзень «Беларуснафта» мае 560 АЗС.

Большасьць апытаных кампаніяй кліентаў у сацыяльных сетках падтрымалі абслугоўваньне на беларускай мове. Гэтае апытаньне сабрала тысячу камэнтароў.

Error rendering VK.

Як сказалі БелаПАН у прэс-службе «Беларуснафты», апытаньні ў сацсетках праводзяцца выключна дзеля таго, каб наладзіць эфэктыўную зваротную сувязь з кліентамі і даведацца іх думку наконт працы фірмовай сеткі, пачуць пажаданьні.

«Дадзеныя, якія мы зьбіраем, выкарыстоўваем для таго, каб палепшыць якасьць абслугоўваньня. Хоць пакуль і няма плянаў перайсьці на абслугоўваньне кліентаў на беларускай мове, пляны мяняюцца, як і жыцьцё мяняецца», — сказалі ў прэс-службе.

У кампаніі дадалі, што «Беларуснафта» падтрымлівае і заахвочвае апэратараў АЗС, якія з асабістай ініцыятывы абслугоўваюць кліентаў па-беларуску.

У студзені 2015 году на аўтазапраўках групы кампаній «А-100» пачалі абслугоўваць кліентаў па-беларуску. Аднак ад кастрычніка гэтага году «А-100» стала дубляваць свае пасты ў сацсетках на расейскай мове.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG