Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Француз з патронам» заклікаў дапамагчы ягоным сукамернікам


Жалян Віё падчас судовага паседжаньня ў Гомельскім судзе, 15 лістапада 2017 году
Жалян Віё падчас судовага паседжаньня ў Гомельскім судзе, 15 лістапада 2017 году

Францускі грамадзянін Жалян Віё, якім сёлета правёў два месяцы ў беларускім зьняволеньні, напісаў ліст актывісту Антону Матольку і папрасіў дапамагчы памежніку і брытанцу, якія «зьяўляюцца вельмі добрымі людзьмі» і знаходзяцца пад вартай. Таксама француз заклікаў да рэзанансу па справах гэтых людзей.

Радыё Свабода публікуе пераклад ягонага ліста:

"Вітаю, Антон!

Мяне клічуць Жалян Віё. Вы, напэўна, чулі пра мяне раней, я быў у беларускіх навінах некаторы час таму. Я быў зьняволены на 2 месяцы ў СІЗА ў Гомелі. Мая сяброўка Таня зьвярнулася да вас, калі я быў у турме.

Я паняцьця ня маю, ці аказалі вы якую-небудзь дапамогу, таму што складана сабраць усю інфармацыю аб тым, хто і што зрабіў, але калі вы гэта зрабілі, вялікі вам дзякуй. Я вельмі гэта цаню!

Я спрабую дапамагчы двум людзям у дадзены момант. Двое мужчынаў аказаліся ў сытуацыі, падобнай да маёй, але ў нашмат горшай, бо яны былі заключаны ў турму значна раней, чым я.

Валер Качкоўскі – чалавек зь Беларусі, які працаваў на мытні. Я быў у той жа самай камэры, што і ён. Вельмі добры чалавек.

А іншы чалавек – брытанскі грамадзянін, Алан Пол Сміт.
Гэта апошні артыкул пра яго. Зноў жа, заключаны ў турму па недарэчным абвінавачаньні, як і многія іншыя. Але вы пэўна ведаеце лепш за мяне. Яго жонка пісала мне, калі ёй патрэбна была дапамога, таму зараз я спрабую дапамагчы. Ня ведаю, што рабіць. Я напісаў Tut.by і іншым. Tut.by напісаў гэты артыкул аб Валеры, але на гэтым усё.

Што яшчэ я мог зрабіць? Ці ёсьць шанец, што вы маглі б напісаць што-небудзь пра гэтых двух мужчынаў?

Калі ласка, дайце мне ведаць. Дзякуй, Антон"

***

24-гадовы Жалян Віё быў затрыманы 21 верасьня на памежным пераходзе Новая Гута (мытнік сказаў, што Віё аглядалі, бо быў барадаты) і абвінавачаны ў незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК) і незаконным абарачэньні атрутных рэчываў (ч. 1 333-1 КК). У выніку ён быў прызнаны невінаватым і вызвалены з-пад варты ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG