Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі канцлер раскрытыкаваў цяперашні падыход ЭЗ да мігрантаў


Сэбастыян Курц
Сэбастыян Курц

Фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц назваў памылковым ужываньне фіксаваных квот для разьмеркаваньня ўцекачоў па краінах Эўрапейскага зьвязу.

У інтэрвію выданьню Bild am Sonntag, апублікаваным у нядзелю, 24 сьнежня, Курц падкрэсьліў, што патрабаваньне Брусэлю да дзяржаваў ЭЗ прымаць уцекачоў згодна з квотамі не спрыяе разьвіцьцю эўрапейскай супольнасьці. Рашэньне аб разьмеркаваньні па дзяржавах ЭЗ да 120 тысяч нелегальных мігрантаў было прынятае ў Брусэлі ў 2015 годзе. Тады асноўная частка ўцекачоў знаходзілася ў Грэцыі і Італіі.

Сэбастыян Курц лічыць, што працяг такога курсу адносна мігрантаў можа прывесьці, як ён выказаўся, да ўзмацненьня расколу ў ЭЗ. Аўстрыйскі канцлер лічыць, што кожная дзяржава ў складзе ЭЗ павінна сама вырашаць, ці будзе яна прымаць мігрантаў і калі так, то ў якой колькасьці. Курц таксама адзначыў, што мігранты імкнуцца, галоўным чынам, у Нямеччыну, Аўстрыю і Швэцыю, але не ў Баўгарыю або Вугоршчыну.

У чэрвені 2017 году супраць раўнамернага разьмеркаваньня міграцыйнай нагрузкі ў ЭЗ выказалася таксама Чэхія, якая раней заяўляла пра гатовасьць выканаць патрабаваньні Брусэлю. Разам з Прагай у праграме разьмеркаваньня адмаўляюцца ўдзельнічаць Вугоршчына, Румынія, Польшча і Славаччына, адзначае Deutsche Welle.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG