Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ставіцца да салодкага ў сталым узросьце?


У канцы лістапада наша Беларускае геранталягічнае грамадзкае аб’яднаньне ладзіла сустрэчу з жыхарамі Маладэчна.

Падчас сустрэчы мы распавядалі, як трэба правільна харчавацца ў сталым узросьце, а менавіта: што ня трэба злоўжываць сольлю, пажадана есьці 100 грамаў сыру штодзень, бо гэта важкая крыніца кальцыю.

Вядома, мы казалі пра неабходнасьць прывучаць сябе да спажываньня дастатковай колькасьці сьвежай садавіны і гародніны, бо наша беларуская культуры ежы такая, што дапускае адсутнасьць ці невялікую колькасьць ужываньня гэтага на сёньняшні дзень галоўнага складніка здаровага харчаваньня.

І вось калі пачаліся пытаньні з залі, адна ўдзельніца сустрэчы ўстала і запытала: «А як ставіцца да салодкага ў сталым узросьце?»

Погляд лекара

Наконт салодкага можна сказаць, што часам яно нават неабходна сталаму чалавеку. Справа ў тым, што вугляводы, якія ўваходзяць у склад салодкага, вельмі патрэбныя для нармальнага функцыянаваньня галаўнога мозгу.

Лічыцца, што калі арганізм адчувае недахоп вугляводаў (на навуковай мове гэта завецца «гіпаглікемія»), то найперш пакутуе галаўны мозг, бо яго клеткам не хапае «паліва» для нармальнай жыцьцядзейнасьці

Лічыцца, што калі арганізм адчувае недахоп вугляводаў (на навуковай мове гэта завецца «гіпаглікемія»), то найперш пакутуе галаўны мозг, бо яго клеткам не хапае «паліва» для нармальнай жыцьцядзейнасьці. Чалавек пачынае адчуваць млявасьць, галаўны боль, у яго пагаршаецца настрой. Дарэчы, такія рысы характэрны для кожнага чалавека любога ўзросту, які трымае празьмерна жорсткую дыету.

У сталым узросьце такія эпізоды гіпаглекіміі вельмі небясьпечныя, бо пры частых паўторах значна павышаюць рызыку разьвіцьця значнага ўзроставага пагаршэньня памяці і дэмэнцыі.

Дарэчы, у пацыентаў сталага ўзросту, якія маюць цукровы дыябэт, значна больш небясьпечнымі зьяўляюцца таксама эпізоды гіпаглекіміі, якія вядуць да зьніжэння памяці.

Практычная парада

Каб не даводзіць арганізм да стану гіпаглекіміі ці зьніжанага ўзроўню цукру, неабходна арганізаваць харчаваньне такім чынам, каб ежа трапляла ў арганізм праз кароткія прамежкі часу, напрыклад, кожныя 3-4 гадзіны. І пры гэтым харчавацца трэба невялікімі порцыямі, у склад якіх павінны ўваходзіць вугляводы.

Ну а калі няма спэцыяльных проціпаказаньняў, то салодкае ў разумных невялікіх колькасьцях у сталым узросьце зусім не проціпаказана, нават наадварот — будзе садзейнічаць нармальнаму функцыянаваньню галаўнога мозгу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG