Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць «злодзеяў у законе»


Алімжан Тахтахунаў, кастрычнік 2010 году.
Алімжан Тахтахунаў, кастрычнік 2010 году.

Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ў санкцыйны сьпіс дзесяць чалавек, большасьць зь якіх грамадзяне Расеі. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.

Сярод гэтых людзей — расейскія бізнэсоўцы Алімжан Тахтахунаў, вядомы таксама пад мянушкай «Тайванчык», і Захарый Калашоў, вядомы як «Шакро Малады». Грамадзян Беларусі ў сьпісе няма.

Акрамя дзесяці асобаў, пад санкцыі трапілі зарэгістраваная ў расейскім горадзе Сочы фірма «Новый век — медиа» і разьмешчаны тамсама ў Сочы гатэль «Весна», якія, паводле амэрыканскага Мінфіну, маюць дачыненьне да «злодзеяў у законе».

«Злодзеі ў законе гэта Эўразійскі крымінальны сындыкат, зьвязваюць з доўгім сьпісам незаконнай дзейнасьці па ўсім сьвеце,» — кажа Джон Сьміт, які ўзначальвае ў міністэрстве аддзел кантролю за замежнымі актывамі. Рэзыдэнтам ЗША забаронена рабіць фінансавыя апэрацыі з фізычнымі і юрыдычнымі асобамі ў сьпісе, а ўсе іх актывы, якія трапляюць пад амэрыканскую юрысдыкцыю, маюць быць замарожаныя.

Хто падымае галаву крыміналу ў Беларусі?

«Крымінальнікі прамянялі ідэю на страўнік» — былы асуджаны пра «паняцьці»

Мядзьведзік Гомельскі пойдзе за Пашцетам і Лебедзем

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG