Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека і карупцыянэраў ва ўсім сьвеце


Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб увядзеньні новага санкцыйнага рэжыму ў дачыненьні да парушальнікаў правоў чалавека і карупцыянэраў з усяго сьвету.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер падпісаў указ аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў дачыненьні да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека і карупцыі па ўсім сьвеце, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да асобаў, датычных да такога роду дзейнасьці.

У дадатку да ўказа пералічаныя 13 асобаў, якія падпалі пад санкцыі. Упраўленьне па кантролі за замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да яшчэ 39 фізычных і юрыдычных асобаў.

Акрамя замарожваньня актываў санкцыі прадугледжваюць забарону на вядзеньне спраў з названымі асобамі для ўсіх амэрыканскіх грамадзян.

У санкцыйны сьпіс патрапіла дачка былога прэзыдэнта Узбэкістана Гульнара Карымава, якая, паводле заявы Мінфіна, узначальвала ўплывовы злачынны сындыкат. Пад санкцыі таксама трапіў сын генэральнага пракурора РФ Арцём Чайка, які, як заяўляюць у Мінфіне, выкарыстаў пазыцыю свайго бацькі для атрыманьня выгадных дзяржаўных актываў і кантрактаў і аказаньня ціску на канкурэнтаў.

Яшчэ адзін фігурант санкцыйнага сьпісу — камандзір элітнага падразьдзяленьня ўкраінскай паліцыі «Беркут» Сяргей Кусюк. Спэцыяльная сьледчая група, якая расьсьледуе злачынствы ў дачыненьні да актывістаў, устанавіла, што Кусюк кіраваў нападам на мірных дэманстрантаў 30 лістапада 2013 года, а многія з 290 афіцэраў «Беркута», якія знаходзіліся пад яго кіраўніцтвам, удзельнічалі ў зьбіваньні актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG