Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША зноў пашырае візавыя паслугі для грамадзян Беларусі


Як паведамляе прэс-служба дыпмісіі, ад 9 студзеня 2018 году амбасада будзе прымаць заявы ад рэзыдэнтаў Беларусі на візы катэгорыяў A, C1 / D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R.

Тым ня менш, застаецца ў сіле абмежаваньне па ўзросьце для рэзыдэнтаў Беларусі, якія зьвяртаюцца па візы клясы B1 / B2 (турызм / бізнэс). Цяпер у Менску па візы клясы B1 / B2 могуць зьвярнуцца толькі рэзыдэнты Беларусі ва ўзросьце ад 50 гадоў і старэй.

«Мы працуем над пашырэньнем магчымасьцяў консульскага аддзелу і спадзяемся ў найбліжэйшай будучыні яшчэ больш пашырыць нашы візавыя паслугі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Раней па візы катэгорыяў В1 / В2 у амбасаду ў Менску маглі зьвяртацца рэзыдэнты Беларусі ад 70 гадоў і старэй. Зь 1 лістапада 2017 году ўзрост зніжаны да 50 гадоў.

7 пытаньняў пра амэрыканскія візы для беларусаў. Адказы ёсьць не на ўсе

У сакавіку 2008 году пад ціскам беларускіх уладаў быў скарочаны дыпляматычны штат амбасады ЗША ў Менску — з 35 да 5 чалавек. Так афіцыйны Менск адрэагаваў на эканамічныя санкцыі Вашынгтону, уведзеныя за парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. У выніку, каб атрымаць візу ЗША, беларусам вось ужо амаль 10 гадоў даводзіцца зьвяртацца ў кансуляты Злучаных Штатаў у Маскве, Варшаве, Кіеве, Вільні.

Ад жніўня 2014 году амэрыканская амбасада ў Менску аднавіла выдачу візаў некаторым катэгорыям грамадзянаў — студэнтам, удзельнікам праграмаў культурнага абмену, асобам, старэйшым за 70 гадоў, а таксама тым, у каго раней ужо была амэрыканская віза. Але ад 30 студзеня 2017-га пачаў дзейнічаць іміграцыйны ўказ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які распаўсюдзіўся і на беларусаў. Паўторна атрымаць візу ў Менску маглі толькі грамадзяне Беларусі, у якіх віза скончылася менш за 12 месяцаў таму. Калі больш, трэба было ехаць па візы ў суседнія сталіцы.

1 лістапада стала вядома, што Амбасада ЗША ў Менску пашырыла прыём візавых заявак. Паводле часовага паверанага ў справах ЗША ў Менску Робэрта Райлі, ад пачатку 2018 году (дакладная дата пакуль ня вызначаная) амбасада ЗША зьбіраецца прымаць у Менску ўсіх грамадзянаў Беларусі з заяўкамі па візах.

Лічба дня. Колькі амэрыканскіх візаў выдаюць беларусам штогод

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG