Дата дня
22 сьнежня 1945 году ў Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут. У 1993 годзе ён быў рэфармаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.
Таксама ў гэты дзень
1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай ды Інфлянцкім ордэнам
1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.
1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікаляе Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.
1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1735 — Ян Мікалай Аскерка, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
1858 — Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар
1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца
1928 — Марат Батвіньнік, беларускі гісторык
1984 — Скарлет Ёхансан, амэрыканская кінаакторка і сьпявачка
У памяці
1937 — у вязьніцы НКВД у Алма-Аце быў расстраляны беларускі рымска-каталіцкі сьвятар і грамадзкі дзяяч Янка Вярсоцкі.
2014 — памёр Джо Кокер, ангельскі блюзавы і блюз-рокавы сьпявак