Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША зацьвердзіў падатковую рэформу


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 20 сьнежня канчаткова прыняла большасьцю галасоў падатковую рэформу. Цяпер законапраект накіраваны на подпіс прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.

Амэрыканская прэса называе гэтае галасаваньне першай буйной заканадаўчай перамогай Рэспубліканскай партыі падчас кіраваньня прэзыдэнта Дональда Трампа. Раней законапраект быў зацьверджаны ў Сэнаце.

Рэспубліканцы настойваюць на тым, што пакет падатковых скарачэньняў для карпарацый, малога бізнэсу і фізычных асоб будзе спрыяць росту эканомікі. Правядзеньне рэформы можа апынуцца найважнейшым крокам да захаваньня большасьці ў Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце па выніках прамежкавых выбараў у лістападзе 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG