Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зімовыя сьвяты электронны сэрвіс будзе распаўсюджваць карціны беларускіх мастакоў


На працягу пяці зімовых тыдняў праект «Арт-Беларусь» будзе знаёміць падпісантаў з працамі беларускіх мастакоў.

Рассылкай на электронную пошту «Арт-Беларусь» спрабуе прывабіць да ўнёску беларускіх творцаў у сусьветнае мастацтва, кажа кіраўнік праекту Аляксандар Зіменка. Кожны зь пяці лістоў, якія будуць дасылацца падпісантам штотыдзень, прымеркаваны да пэўнага зімовага сьвята ад Ханукі да праваслаўнага Раства.

Праект «Мастакі поштай» — пашырэньне сайту kupalaposhtai.by, падпісанты якога штодня атрымліваюць вершы Янкі Купалы. Цяпер на вершаваныя радкі паэта падпісаныя 1850 паштовых скрыняў, а максымальная колькасьць чытачоў даходзіла да двух тысяч e-mail-адрасоў.

Стваральнік сэрвісу «Купала поштай» Уладзімер Андрыенка адзначыў Свабодзе, што прасоўваць мастацкую рассылку цяжэй за вершы Янкі Купалы праз меншую зацікаўленасьць аўдыторыі. За тыдзень працы на сэрвіс «Мастакі поштай» налічвае каля ста падпісантаў.

Сацыяльныя секі перагружаныя кантэнтам, іх карыстальнікі маюць шмат падпісак. Рассылка электроннай поштай застаецца старым спосабам данясеньня інфармацыі, тлумачыць выбар плятформы Уладзімер Андрыенка. У e-mail-рассылцы чалавек сам вырашае ці даваць адрас сваёй скрыні для атрыманьня пэўнай інфармацыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG