Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі Вялікая Брытанія пакіне Эўразьвяз


Эўрапейскі Зьвяз дамовіўся зь Вялікай Брытаніяй наконт канчатковай даты выхаду. Гэта адбудзецца не пазьней за 31 снежня 2020 году. Пра гэта паведаміў тэлеканал BBC.

Рашэньне выйсьці з ЭЗ было прынята брытанцамі на рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 году. У сакавіку сёлета Лёндан афіцыйна распачаў працэс выхаду з ЭЗ. Вялікая Брытанія павінна пакінуць Эўразьвяз да 29 сакавіка 2019 году.

Прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй дамовілася з Брусэлем, што яе краіна заплаціць Эўразьвязу пасьля Брэксыту больш за 40 мільярдаў фунтаў .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG