Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2018 годзе падаткі ў Беларусі зьмяняць не зьбіраюцца


Пра гэта сёньня заявіў на паседжаньні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу намесьнік міністра фінансаў краіны Дзьмітры Кійко.

Дзьмітры Кійко патлумачыў дэпутатцы Ганьне Канапацкай, чаму ўрад адклікаў з Палаты прадстаўнікоў новы праект Падатковага кодэксу.

«Дзеля фінансавай стабільнасьці мы не плянуем зьмяняць падаткі ў наступным годзе. Мы цяпер ствараем міжведамасную працоўную групу, у якую, акрамя дзяржаўных чыноўнікаў, таксама ўвойдуць прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці і дэпутаты. Яны падрыхтуюць свае прапановы, якія ўвойдуць у абноўленую рэдакцыю Падатковага кодэксу. Гэты дакумэнт мы ў наступным годзе перададзім у парлямэнт, і думаем, што ён запрацуе ўжо ў 2019 годзе».

Два дні таму, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын сказаў, што на 2018 год падатковая нагрузка ў Беларусі складзе 25,2% пры максымальнай парогавай велічыні 26%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG