Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна вылучаць у прэзыдэнты на выставе, якую крытыкавалі за падтасоўку фактаў


Эпіскап Ціхан і Ўладзімер Пуцін
Эпіскап Ціхан і Ўладзімер Пуцін

Ініцыятыўная група вылучыць Уладзіміра Пуціна кандыдатам у прэзыдэнты 26 сьнежня ў 57-м павільёне ВДНХ.

Там знаходзіцца выстава «Расея — мая гісторыя», арганізаваная эпіскапам Ціханам, якога называюць духоўнікам прэзыдэнта Расеі.

Арганізатары мерапрыемства распавялі РБК, што вылучэньне Пуціна пазыцыянуецца як «грамадзкая гісторыя», грошай і рэсурсаў ад улады на яго няма, і ініцыятыўная група сама аплаціць арэнду памяшканьня.

Гістарычны парк «Расея — мая гісторыя» на ВДНХ быў адкрыты ў канца 2015 годзе. Гісторыкі раскрытыкавалі праект за падтасоўку фактаў і тэндэнцыйнасьць прадстаўленай інфармацыі. Прадстаўнікі Вольнага гістарычнага таварыства зьвярнулі ўвагу, што стваральнікі выставы пастараліся абяліць асобу Івана Грознага, а дзекабрыстаў абвінавацілі ў супрацоўніцтве з замежнымі выведкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG