Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі ААН па правах чалавека ў Крыме


Генэральная Асамблея ААН 19 сьнежня прыняла рэзалюцыю па правах чалавека ў анэксаваным Крыме. За гэта прагаласавалі 70 краін, супраць — 26, устрымаліся — 76. Супраць рэзалюцыі галасавала Беларусь разам з Бурундзі, Балівіяй, Сырыяй, Зымбабвэ, Вэнэсуэлай і іншымі краінамі.

У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне да Расеі выканаць часовыя меры рэкамэндацый Міжнароднага суду ААН. Гаворка ідзе пра адмену забароны Мэджліса крымскататарскага народа і забесьпячэньня навучаньня на ўкраінскай і крымскататарскай мову ў Крыме.

Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый.

Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG