Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Польшчы адзінагалосна прыняў спэцзакон, які павінен паспрыяць змаганьню зь вірусам Афрыканскай чумы сьвіней, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на выданьне Gazeta Polska.

«Выпадкі афрыканскай чумы сьвіней у ваколіцах Варшавы — гэта альбо мэтавая дзейнасьць, альбо вынік таго, што дзікі зьелі ежу, якая трапіла да нас з Украіны», — cказаў у Сэйме міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель.

Паводле міністра, вірус зь Беларусі і Ўкраіны на Падляшша і Любліншчыну прыносяць дзікі, а адтуль АЧС трапляе ў Мазавецкае ваяводзтва.

Спэцзакон прадугледжвае пабудову агароджы на ўсходняй мяжы Польшчы. Гэта павінна спыніць міграцыю хворых дзікоў з Беларусі і Ўкраіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG