Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Кітай крытыкуюць стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША


Дональд Трамп выступае ў Вашынгтоне 18 сьнежня 2017 году
Дональд Трамп выступае ў Вашынгтоне 18 сьнежня 2017 году

Расея і Кітай раскрытыкавалі новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якая называе іх супернікамі Вашынгтону, што імкнуцца падарваць уладу і інтарэсы ЗША.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў 19 сьнежня, што новая стратэгія мае «імпэрскі характар» і абвінаваціў Вашынгтон у тым, што той «чапляецца за аднапалярны сьвет». Масква «ня можа прызнаць, што Расея разглядаецца як пагроза бясьпецы Злучаных Штатаў», — сказаў Пяскоў журналістам.

МЗС Кітаю заклікаў Вашынгтон адмовіцца ад таго, што ён назваў «мэнталітэтам халоднай вайны», заявіўшы, што Кітай заўсёды быў удзельнікам глябальнага разьвіцьця і абаронцам міжнароднага парадку. «Супрацоўніцтва — адзіны правільны выбар для Кітаю і Злучаных Штатаў», — заявіла прэс-сакратарка міністэрства Хуа Чунінг.

18 сьнежня, амаль праз 11 месяцаў пасьля пачатку працы новай адміністрацыі ЗША, Дональд Трамп прадставіў ў Вашынгтоне стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША.

Стратэгія вызначае тры групы сілаў, якія кідаюць выклік парадку «міру, стабільнасьці і калектыўнай бясьпекі».

Першая група ўключае такія краіны, як Расея і Кітай, якія «імкнуцца да стварэньня новага сусьветнага парадку як у вайсковым, так і ў эканамічным пляне». На думку прадстаўнікоў адміністрацыі, гэта можа нанесьці шкоду або перашкодзіць амэрыканскім інтарэсам.

У другую групу ўваходзяць «рэжымы-ізгоі», такія як Паўночная Карэя і Іран, якія хочуць стварыць зброю масавага зьнішчэньня пры адначасовай падтрымцы тэрарызму і іншай дэстабілізуючай дзейнасьці.

У апошнюю групу ўваходзяць транснацыянальныя тэрарыстычныя арганізацыі і злачынныя сындыкаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG