Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залпы на Данбасе. Кіеў эвакуюе людзей


Сыстэма агню «Град» у дзеяньні. Архіўнае фота
Сыстэма агню «Град» у дзеяньні. Архіўнае фота

Жыхароў пасёлку Новaлуганскае Данецкай вобласьці эвакуююць пасьля абстрэлу з боку сэпаратыстаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік ураду Ўкраіны Уладзімір Гройсман. «Што можа быць больш подлым і нізкім, чым абстрэл мірных жыхароў», — напісаў прэм’ер-міністар у фэйсбуку.

Сэпаратысты абстралялі Новалуганскае ўвечары 18 кастрычніка з сыстэм залпавага агню «Град». 8 мірных жыхароў атрымалі раненьні. Пашкоджаныя каля 50 дамоў, снарады таксама патрапілі ў будынка дзіцячага саду, школы і адной зь мясцовых мэдычных установаў.

Усяго, па дадзеных Кіева, сэпаратысты за апошнія суткі 16 разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку зь цяжкай артылерыі. У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» заяўляюць пра 33 абстрэлы з боку ўрадавых войскаў.

Паводле зьвестак ААН, у Данбасе за тры гады вайны загінулі больш за 10 тысяч чалавек, у іх ліку тры тысячы мірных жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG