Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста БХД пасадзілі на 10 сутак за жнівеньскую акцыю супраць вучэньняў «Захад-2017»


Павал Пракаповіч з пікетам у падтрымку Эдуарда Пальчыса
Павал Пракаповіч з пікетам у падтрымку Эдуарда Пальчыса

Актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Пракаповіч адбывае 10-суткавы арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць вучэньняў «Захад-2017» суд Цэнтральнага раёну Менска яшчэ ў жніўня вынес пастанову аб пакараньні яго адміністрацыйным арыштам, — паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аднак тады адбываць пакараньне яго не накіравалі. Толькі ў лістападзе затэлефанаваў участковы інспэктар з прапанавай «аддаць доўг».

Некалькі дзён таму Павал раптоўна зьнік, яго маці зьвязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі актывіста ў ізалятары Менскага раёну.

На волю ён павінен выйсьці 25 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG