Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве арыштаваў нарвэжца па абвінавачваньні ў шпіянажы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве па абвінавачваньні ў шпіянажы арыштаваны грамадзянін Нарвэгіі Фродэ Бэрг. Пра гэта паведамляе «Росбалт» са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўца выданьня ў праваахоўных органах сьцьвярджае, што супрацоўнікі ФСБ Расеі затрымалі Фродэ Бэрга з доказамі злачынства пры атрыманьні нейкіх сакрэтных дакумэнтаў. Што гэта менавіта за дакумэнты, не паведамляецца. У ФСБ мяркуюць, што Бэрг супрацоўнічаў ня толькі з нарвэскімі спэцслужбамі, але і перадаваў зьвесткі Цэнтральнай выведнай управе ЗША.

Паводле зьвестак крыніцы «Робалта», дакумэнты, якія тычацца ваенна-марскога флёту Расеі, Бэргу перадаваў расеец Аляксей Жытнюк. У канцы лістапада ён быў арыштаваны Лефортаўскім судом Масквы па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе.

На мінулым тыдні пра затрыманьне ў Маскве нарвэжца з такім жа імем (Фродэ Бэрг) паведаміла нарвэскае выданьне NRK. У паведамленьні Бэрга называюць супрацоўнікам памежнай службы і зьвязваюць ягонае затрыманьне з выступам супраць будаўніцтва сьцяны на мяжы паміж Мурманскай вобласьцю і Нарвэгіяй. Паводле інфармацыі NRK, Бэрг на працягу 25 гадоў працаваў памежнікам ў нарвэскім Кіркенэсе.

Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі спрабуе аказаць дапамогу арыштаванаму ў Маскве грамадзяніну краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG