Два тыдні таму прызнаны паэт-наватар адзначыў 70-гадовы юбілей, Свабода далучылася да віншаваньняў.
Гэта цяпер ён ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі «Залаты апостраф», а на пачатку творчага шляху Разанаў у ідэалягічных цыркулярах фігураваў як «парушальнік спакою».
У 1966-м ён паступіў на філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Праз два гады разам з аднакурсьнікамі Віктарам Ярацам і Львом Барташам падрыхтавалі ліст у ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава — некалькі сотняў студэнтаў патрабавалі выкладаньня на беларускай мове. А калі неўзабаве зь сябрамі наведаўся ў Зэльву да Ларысы Геніюш, быў выключаны з БДУ.
Давучваўся ў Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце.
Першы ягоны паэтычны зборнік «Адраджэньне» зьявіўся ў 1970 годзе. Зьмест быў істотна скарэктаваны — савецкія цэнзары не ўспрымалі ўслаўленьня герояў беларускай мінуўшчыны.
З таго часу ў Разанава выйшла пад тры дзясяткі кніжак.
Разанаў шмат перакладае — зь нямецкай, ангельскай, польскай, чэскай, баўгарскай, літоўскай, латыскай, грузінскай ды іншых моваў.
На сумежжы стагодзьдзяў паспрабаваў натхніцца сьвежымі ідэямі ў Нямеччыне — і ягоныя навацыі ў працы са словам атрымалі прызнаньне сярод тамтэйшых літаратараў.
Пачатак прэзэнтацыі ў менскай «Акадэмкнізе» — 18.00.