Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане лічаць, што Масква спрабуе падарваць дэмакратыю ў заходніх краінах


Дарадца па нацыянальнай бясьпецы пры сакратарыяце брытанскага кабінэту міністраў Марк Сэдвіл (архіўнае фота)

На думку дарадцы па нацыянальнай бясьпецы пры сакратарыяце брытанскага кабінэту міністраў Марка Сэдвіла, Расея становіць усё большую пагрозу і гатовая шкодзіць Вялікай Брытаніі і іншым краінам Эўропы праз прапаганду, падрыўную дзейнасьць і кібэратакі.

Сэдвіл, які займаецца аналізам дзейнасьці брытанскіх спэцслужбаў, выступіў у парлямэнцкім камітэце.

Ён заявіў, што Расея спрабуе «пасеяць разлад» і падарваць дэмакратыю ў Вялікай Брытаніі і іншых заходніх краінах.

Паводле ягоных слоў, пагрозы з боку Расеі — гэта і нетрадыцыйныя інструмэнты вядзеньня вайны, напрыклад, кампаніі па дэзынфармацыі, і нарошчваньне расейскага вайсковага патэнцыялу ў Паўночнай Атлянтыцы і ва Ўсходняй Эўропе.

«Мы ведаем, што расейская пагроза, безумоўна, узмацняецца і дывэрсыфікуецца, — сказаў Сэдвіл. — Стаўленьне Расеі да Захаду ў цэлым пагоршылася, і гэтае пагаршэньне, мяркуючы па ўсім, будзе працягвацца».

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй у лістападзе адкрыта абвінаваціла Расею ва ўмяшаньні ў выбары і падкіданьні фэйкавых гісторый у СМІ, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG