Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы аўстрыйцаў пратэставалі ў Вене супраць новага ўраду (відэа)


На вуліцы Вены 18 сьнежня выйшлі тысячы людзей, нязгодных з курсам новага ўраду Аўстрыі. Мітынгоўцы сабраліся на Гэльдэнпляц — плошчы ў цэнтры аўстрыйскай сталіцы.

Галоўныя прэтэнзіі да палітыкаў — іх абяцаньне рэзка ўзмацніць міграцыйнае заканадаўства і адмяніць выплаты для імігрантаў.

Непадалёк дзяжурылі паліцэйскія і пажарныя, гатовыя разагнаць дэманстрацыю ў выпадку агрэсыўных паводзінаў натоўпу. Сутыкненьняў удалося пазьбегнуць.

У выніку выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку, Аўстрыя стала адзінай заходнеэўрапейскай краінай дзе крайне правыя ўвайшлі ва ўрад. Сёньня большасьць дэпутатаў — правыя: гэта кансэрватары з Народнай партыі, якую ўзначальвае канцлер Сэбасьцьян Курц, і ўльтраправыя з Партыі свабоды.

Урад Аўстрыі сфарміруюць кансэрватары і ўльтраправыя

XS
SM
MD
LG