Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: стрэс-тэсты БелАЭС не адказваюць на галоўныя пытаньні


Зробленая Беларусьсю і прадстаўленая для ацэнкі Эўракамісіі справаздача па стрэс-тэстах Беларускай АЭС у Астраўцы не адказвае на галоўныя пытаньні Літвы аб выбары месца для будаўніцтва, ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, бясьпекі або якасьці будаўніцтва, сьцьвярджае літоўская Дзяржаўная інспэкцыя па бясьпецы атамнай энэргетыкі, перадае delfi.lt.

Пра гэта сказаў агенцтву BNS намесьнік старшыні інспэкцыі Сігітас Шляпавічус. Ён узначаліць працоўную групу літоўскіх спэцыялістаў — яна прааналізуе прадстаўленыя Беларусьсю нацыянальную справаздачу па стрэс-тэстах БелАЭС.

Літоўская рабочая група да 5 студзеня павінна выпрацаваць заўвагі і пытаньні па справаздачы і перадаць іх Эўракамісіі. Яна абагульніць заўвагі ўсіх краін і прадставіць іх Беларусі, а пасьля атрыманьня гэтых адказаў ЭЗ падрыхтуе агульную канчатковую ацэнку.

Паводле Шляпавічуса, канчатковая ацэнка павінна быць прадстаўлена ў чэрвені наступнага года.

XS
SM
MD
LG