Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Саакашвілі паспрабавалі ўзяць штурмам Кастрычніцкі палац у Кіеве. ВІДЭА


У цэнтры Кіева некалькі соцень удзельнікаў маршу «За імпічмэнт» прайшлі шэсьцем ад парку Шаўчэнкі да Майдану Незалежнасьці.

Пасьля гэтага яны паспрабавалі ўзяць штурмам уваходныя дзьверы Кастрычніцкага палаца, скандуючы «Пусьціце народ у народны дом», і ўступілі ў бойку з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

У палацы ўдзельнікі маршу зьбіраліся зладзіць штаб.

Украінская служба Радыё Свабода вяла прамую трансьляцыю зь месца падзеяў. На відэа бачна, што ў натоўпе быў ужыты сьлезацечны газ, таксама былі чуваць выбухі пэтардаў. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Новы марш за імпічмент (папярэдні адбыўся 3 сьнежня), быў арганізаваны прыхільнікамі лідэра «Руху новых сіл», экс-прэзыдэнта Грузіі і былога старшыні Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхэіла Саакашвілі.

Паліцыя паведаміла, што на яго выйшла каля дзьвюх тысяч чалавек, а за парадкам сачыла тысяча супрацоўнікаў паліцыі.

Па паведамленьні журналістаў, паліцыя і Нацгвардыя паспрабавалі перашкодзіць прыхільнікам Саакашвілі зайсьці ў палац і ўжылі вогнетушыцелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG