Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодны тэатар правёў онлайн-трансьляцыю спэктаклю «Онікс». ВІДЭА


Беларускі Свабодны тэатар правёў онлайн-трансьляцыю спэктакля «Онікс», дзеяньне якога адбываецца ў 1990-я гады ў менскім мікрараёне Кунцаўшчына.

У аснове спэктакля ляжыць аўтабіяграфічная п’еса Максіма Дасько. Героі «Онікса» слухаюць аднайменны рэп-гурт, п’юць піва каля пал’езду і трапляюць у тыповыя для таго часу крымінальныя разборкі. Свабодны тэатар пазыцыянуе трансьляцыю як унікальную магчымасьць паглядзець гульню маладых актораў лябараторыі «Fortinbras», якая дзейнічае пры тэатры і акторы якой выступаюць у Менску падпольна.

Рэжысэрка спэктакля Юлія Шаўчук ня раіць глядзець трансьляцыю «клясычным тэатралам», пэрыяд сталеньня якіх не супадае з часам дзеяньня спэктакля.

«Гісторыі, падобныя да тых, што адбываюцца ў спэктаклі, маглі адбыцца ў любым гарадзкім мікрараёне постсавецкай прасторы», — кажа рэжысэрка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG