Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пентагон прызнаўся, што таемна дасьледаваў НЛА


Назіраньні за неапазнанымі лятаючымі аб’ектамі вяліся з 2007 па 2012 год.

Амерыканскія вайскоўцы прызналі, што таемна дасьледавалі неапазнаныя лятаючыя аб’екты (НЛА) на працягу пяці гадоў, да 2012 года. У той жа час газэта The New York Times паведаміла 16 сьнежня, што праграма «Advanced Aviation Threat Identification Program», магчыма, працягвала выдаткоўваць мільёны даляраў на расьследаваньне паведамленьняў аб НЛА і пасьля завяршэньня пачатковага пэрыяду фінансаваньня.

The Times паведаміла, што праграма па даследаваньні назіраньняў за НЛА дзейнічала з 2007 па 2012 год з гадавым фінансаваньнем у памеры 22 мільёнаў даляраў. Газэта спасылаецца на некалькі крыніц, якія сьцвярджаюць, што праграма да гэтага часу застаецца ў сіле. The New York Times паведаміла, што першапачатковае фінансаваньне праграмы па дасьледаваньні НЛА было ў асноўным прадстаўлена па просьбе былога лідэра дэмакратаў у Сэнаце Гары Рыда, які даўно захапляўся касьмічнымі зьявамі.

16 сьнежня Пентагон заявіў, што праграма завяршылася ў 2012 годзе. «Было ўстаноўлена, што існуюць іншыя, больш прыярытэтныя пытаньні, якія заслугоўваюць фінансаваньня, і менавіта ў інтарэсах Міністэрства абароны было ўнясеньне зьменаў», — заявіла прэс-сакратар Пентагона. Аднак яна не згадала, ці працягвае дзейнічаць падобная праграма.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG