Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле вынікаў новага апытаньня, большасьць брытанцаў выступае супраць выхаду з Эўразьвязу


Выхад з Эўразьвязу падтрымліваюць цяпер толькі 41% грамадзян Вялікай Брытаніі. Сацыялягічнае апытаньне было праведзенае па замове выданьня The Independent, паведамляе Reuters.

Паводле атрыманых дадзеных, 51% брытанцаў падтрымліваюць сяброўства краіны ў Эўразьвязе, а 41% хочуць пакінуць яго. Гэта супярэчыць вынікам леташняга рэфэрэндуму. Дасьледаваньне праводзілася з 5 да 8 сьнежня, усяго было апытана больш за 1400 чалавек.

Прычынай такіх пераменаў называюць зьмены ў стаўленьні да магчымага выхаду са складу ЭЗ у тых слаях грамадзтва, якія не прымалі ўдзелу ў галасаваньні ў 2016 годзе. Тады 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЭЗ, а 48% выступілі за тое, каб застацца.

Брытанія за выхад з ЭЗ можа заплаціць суму большую за гадавы ВУП Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG