Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз сто гадоў яшчэ адна шыльда ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. ФОТА


У фарным касьцёле Горадні адкрылі шыльду да 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Першая ў гэтым жа касьцёле ў гонар Касьцюшкі была адкрыта роўна сто год таму.

Падчас урачыстага адкрыцьця шыльды да дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Прамаўляе Генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк. Фота Ангеліны Марцішэўскай.
Падчас урачыстага адкрыцьця шыльды да дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Прамаўляе Генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк. Фота Ангеліны Марцішэўскай.

Якраз 15 сьнежня спаўняецца 200 год з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі. Шыльду з гэтай нагоды ў фарным касьцёле Горадні адкрывалі ўрачыста: прамаўлялі гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч, генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк, прысутнічаў кіраўнік абласнога ідэалягічнага аддзелу Аляксандар Вярсоцкі.

Шыльда ўсталяваная ў фарным касьцёле у гонар 100-годдзя з дня сьмерці Касьцюшкі.
Шыльда ўсталяваная ў фарным касьцёле у гонар 100-годдзя з дня сьмерці Касьцюшкі.

Новую шыльду прымацавалі насупраць той, якая была ўсталяваная 100 год таму. На новай шыльдзе на трох мовах па-польску, па-беларуску і па-ангельку напісаны адзін тэкст: «Тадэвушу Касьцюшку ад удзячных нашчадкаў».

Пасьля адкрыцьця шыльды.
Пасьля адкрыцьця шыльды.

Тaдэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Мерачоўшчыне на Берасьцейшчыне. Быў вайсковым інжынэрам, дзяржаўным дзеячам, удзельнікам вайны за незалежнасьць Злучаных Штатаў (1775–1783), Вышэйшым кіраўніком Нацыянальных узброеных сіл падчас паўстаньня 1794 году. Памёр 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі. Быў пахаваны ў мясцовым езуіцкім касьцёле. Праз год ягоныя парэшткі былі перавезены ў Кракаў і зьмешчаны ў каралеўскай крыпце ў катэдры на Вавэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG