Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай узмацняе вайсковую прысутнасьць на спрэчных выспах


На здымках са спадарожнікаў бачныя новыя пабудовы на штучных выспах у Паўднёва-Кітайскім моры.

У той час як ЗША засяродзілі сваю ўвагу на Паўночнай Карэі, Кітай узмацніў вайсковую прысутнасьць на некалькіх штучных выспах у Паўднёва-Кітайскім моры, паведамляе вашынгтонскі аналітычны цэнтар Asia Maritime Transparency Initiative.

Паводле дадзеных цэнтру, на выявах са спадарожнікаў бачныя сьляды працаў, праведзеных на плошчы 29 га на астравах Спратлі і Парасельскіх выспах — тэрыторыі, на якую таксама прэтэндуюць Брунэй, Малайзія, Філіпіны, Тайвань і Віетнам.

На здымках бачныя самалётныя ангары, падземныя склады, радыёлякацыйнае абсталяваньне і іншыя канструкцыі, якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан на гэтым тыдні заклікаў Кітай спыніць будаўніцтва на астравах у Паўднёва-Кітайскім моры.

Хоць ЗША ня мае тэрытарыяльных прэтэнзіяў у гэтых водах і настойвае на сваёй нэўтральнай пазыцыі ў гэтай спрэчцы, яны выказваюць занепакоенасьць з нагоды спробаў Кітаю мілітарызавацьтэрыторыі, якія павінны быць свабодныя і адкрытыя для міжнароднага мараплаўства.

Кітай заяўляе, што хоча вырашыць тэрытарыяльную спрэчку ў Паўднёва-Кітайскім моры шляхам перамоваў, і абвінавачвае ЗША ва ўмяшаньні ў справы Азіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG