Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. У Беларусі праз інтэрнэт распаўсюджваецца 80% наркотыкаў


Больш за 80% наркотыкаў і псыхатропаў у Беларусі распаўсюджваецца праз інтэрнэт, піша БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўленьня па наркагандлі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча.

Паводле МУС, зьяўляюцца новыя формы выяўленьня і стрымліваньня распаўсюду псыхатропаў: інтэрнэт-выведка і праграмнае забесьпячэньне, якое дазваляе выяўляць наркадылераў.

За 11 месяцаў 2017 году МУС выявіла 5078 нарказлачынстваў. Гэта на 14,6% ніжэй за леташнія аналягічныя лічбы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG