Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зорка Галівуду Сальма Гаек таксама абвінаваціла прадусара Вайнштэйна ў дамаганьнях


Сальма Гаек.

Амэрыканская кінаактрыса Сальма Гаек заявіла ў сваім артыкуле, апублікаванай у The New York Times, што яе адмовы на прыставаньні прадусара Гарві Вайнштэйна прывялі да кашмарнага вопыту пры стварэньні фільму-біяграфіі мастачкі Фрыды Калё ў 2002 годзе пад назвай «Фрыда».

«На працягу многіх гадоў ён быў маім монстрам», — напісала Гаек ў тэксьце, апублікаваным у сераду.

Гаек, якая рэгулярна здымалася ў фільмах, выпушчаных Miramax у 1990-х гадах, прадусарам якіх быў Вайнштейн, аддала належнае Вайнштэйну за дапамогу на пачатковым этапе сваёй кар’еры. Але сказала, што кінамагнат рэгулярна зьяўляўся каля яе дзьвярэй «па начах, каля кожнага гатэлю, ад месца да месца». Яе адмовы — ад масажаў, сумесных душаў і сэксу — выклікалі яго гнеў.

Мастачка Фрыда Калё і Леў Троцкі, канец 1930-х гадоў.
Мастачка Фрыда Калё і Леў Троцкі, канец 1930-х гадоў.

Калі Гаек прапанавала зьняць фільм «Фрыда» кампаніі Miramax, Вайнштэйн выставіў «абуральныя патрабаваньні з пункту гледжаньня акупнасьці». Гаек сказала, што ён настойваў на перапісваньні сцэнарыя, большым фінансаваньні і, самае страшнае, на здымках сцэны ў ложку цалкам без адзеньня. Каб скончыць тое, што стала справай жыцьця для Гаек, яна пагадзілася. Аднак у яе адбыўся нэрвовы зрыў падчас здымкаў гэтай сцэны.

«Справа была ня ў тым, што я была аголенай зь іншай жанчынай,» — напісала Гаек. «Гэта было таму, што я была аголенай зь ёй для Гарві Вайнштэйна».

Фільм прынёс прыбытак 56,3 мільёна даляраў ва ўсім сьвеце і атрымаў шэсьць намінацый на прэмію «Оскар», зь якіх выйграў дзьве.

Дзясяткі жанчын абвінавацілі Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях, і многія заявілі, што ён згвалціў іх. Вайнштэйн, які ў цяперашні час знаходзіцца пад сьледзтвам у сувязі з сэксуальным гвалтам у чатырох гарадах ЗША, адмаўляе ўсе абвінавачаньні. Прадстаўнікі Вайнштэйна не камэнтуюць гэтыя паведамленьні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG