Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер у сьвеце за кратамі рэкордная колькасьць журналістаў — CPJ


Кіраўнік Камітэту абароны журналістаў (CPJ) Джоэл Сайман.
Кіраўнік Камітэту абароны журналістаў (CPJ) Джоэл Сайман.

Паводле дадзеных Камітэту абароны журналістаў (CPJ), ужо другі год запар колькасьць журналістаў, кінутых за краты ў сувязі з выкананьнем сваіх прафэсійных абавязкаў, застаецца рэкордна высокай.

Краіны-лідэры

Галоўнымі турэмшчыкамі журналістаў, паводле CPJ, застаюцца Турэччына, Кітай і Эгіпэт.

Такая сытуацыя, на думку праваабаронцаў, мае месца таму, што ЗША і іншыя сусьветныя дзяржавы няздольныя прымусіць Турэччыну, Кітай і Эгіпэт выправіць сытуацыю ў сфэры забесьпячэньня свабоды прэсы ў гэтых краінах.

Паводле стану на 1 сьнежня 2017 году, CPJ выявіў у турмах па ўсім сьвеце 262 журналіста, што зьяўляецца новым «рэкордам» ў параўнаньні зь леташняй лічбай у 259 чалавек.

Турэччына зноў названая «найгоршым з найгоршых» турэмшчыкаў: на фоне рэпрэсій, у няволі ў гэтай краіне томяцца 73 журналісты.

Другое і трэцяе месцы зноў займаюць Кітай і Эгіпэт, на долю якіх прыпадаюць адпаведна 41 і 20 спраў. Тры галоўныя краіны-турэмшчыкі нясуць адказнасьць за пазбаўленьне волі 134 журналістаў або 51% ад агульнай колькасьці вязьняў.

Чаму так адбываецца

«У справядлівым грамадзтве ніводзін журналіст ня можа сесьці ў турму за выкананьне сваёй працы і апублікаваньне крытычных матэрыялаў; аднак 262 чалавекі плацяць гэты кошт, — заявіў выканаўчы дырэктар CPJ

Краіны, якія пазбаўляюць журналістаў свабоды за іх публікацыі, парушаюць міжнароднае права і павінны за гэта адказваць

Джоэл Сайман. — Сорамна, што другі год запар за кратамі знаходзіцца рэкордная колькасьць журналістаў. Краіны, якія пазбаўляюць журналістаў свабоды за іх публікацыі, парушаюць міжнароднае права і павінны за гэта адказваць. Той факт, што рэпрэсіўныя рэжымы не прыцягваюцца да адказнасьці за адпраўку журналістаў за краты, зьяўляецца недапрацоўкай з боку сусьветнай супольнасьці».

Паводле дадзеных CPJ, 194 журналіста (74%) пазбаўленыя волі паводле абвінавачваньня ў антыдзяржаўнай дзейнасьці, і многія зь іх — у адпаведнасьці з шырока інтэрпрэтаваным альбо недакладна сфармуляванымі законамі аб барацьбе з тэрарызмам.

У Турцыі ўсе журналісты, якія трапілі ў статыстыку CPJ, альбо падазраюцца, альбо абвінавачваюцца ў антыдзяржаўных злачынствах.

Іншымі «лідэрамі» ў сьпісе краін-турэмшчыкаў журналістаў зьяўляюцца Эрытрэя (15 спраў), а таксама Азэрбайджан і Віетнам (па 10 справаў).

***

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) — незалежная некамэрцыйная арганізацыя, якая адстойвае свабоду прэсы ва ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG