Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню за 7 гадоў павялічаць колькасьць вайскоўцаў


Амэрыканскія вайскоўцы. Архіўнае фота
Амэрыканскія вайскоўцы. Архіўнае фота

Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго словаў, амэрыканскія вайскоўцы таксама атрымаюць самае буйное павелічэньне зарплаты за апошнія гады. Кіраўнік Белага дома назваў гэта першым крокам «на шляху поўнага аднаўленьня вайсковай моцы ЗША».

12 сьнежня Дональд Трамп падпісаў закон аб абаронным бюджэце на 2018 фінансавы год. Яго падтрымалі абедзьве палаты Кангрэсу ЗША. Сума выдаткаў на патрэбы амэрыканскай арміі складзе каля 700 мільярдаў даляраў. Зь іх больш за 4,5 мільярда накіруюць эўрапейскім саюзьнікам у НАТО.

Паводле вайсковых расходаў ЗША займаюць першае месца ў сьвеце, за імі ідзе Кітай. Расея — трэцяя па велічыні абароннага бюджэту. У 2016 годзе Масква выдаткавала на патрэбы арміі амаль 70 мільярдаў даляраў, Вашынгтон — 611 мільярдаў даляраў, а Пэкін — 215 мільярдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG