Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Папракаюць, што ўчыніў мяккую беларусізацыю. Мне што, германізацыю ўчыніць?»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка паскардзіўся на ІІ зьезьдзе вучоных Беларусі, што яго ў Расеі папракаюць у «мяккай беларусізацыі».

«Мяне ў чым папракаюць? Што я ў Беларусі ўчыніў мяккую беларусізацыю. Слухайце, мне што — германізацыю тут учыніць? Гэта чаму адбываецца? Гэта не думка расейскага народу і нават не кіраўніцтва Расеі, гэта асобныя дзеячы і заказуха, як нядаўна мне адкрыта сказаў прэзыдэнт Расеі тут, у Менску», — адзначыў Лукашэнка.

На ягоную думку, міжнародныя падзеі красамоўна сьведчаць пра неабходнасьць узмацненьня гуманітарнай бясьпекі, фармаваньня своеасаблівага культурнага імунітэту&

«Для нас, як і для любой нацыі, свая гісторыя і добрыя традыцыі павінны служыць аб’яднальнай сілай», — цытуе Лукашэнку БелаПАН.

Лукашэнка заклікаў даваць адпор «рознага роду дзеячам, якія папракаюць нас», у тым ліку і ў Расеі.

«Так трэба працаваць у Расеі, так трэба даносіць пры ўсіх складанасьцях тое, што адбываецца ў нас сёньня ў Беларусі, каб рускія, расейцы ведалі, што адбываецца ў самай блізкай для іх краіне. Калі ім пачынаеш нешта расказваць, сядзяць з расплюшчанымі вачыма... Яны ня ведаюць нашай рэчаіснасьці», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG