Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашыў працягнуць на паўгода санкцыі супраць Расеі


Лідэры Эўразьвязу ў чацьвер зацьвердзяць рашэньне аб працягу яшчэ на шэсьць месяцаў эканамічных санкцый супраць Расеі, уведзеных з прычыны анэксіі Масквой Крыму і падтрымкі паўстанцаў на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматаў у Брусэлі.

Тэрмін дзеяньня асноўных санкцый, якія закранаюць расейскую энэргетыку, абарону і фінансавы сэктар, заканчваецца ў канцы студзеня 2018 году. Лідэры ЭЗ, як чакаецца, падоўжаць тэрмін дзеяньня абмежаваньняў да сярэдзіны 2018 году.

Масква заяўляе, што ніколі ня верне Крым, анэксаваны ў 2014 годзе. Краіны Захаду таксама абвінавачваюць Расею ў падтрымцы сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG