Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адказаў на абвінавачаньні ў сэксуальных дамаганьнях


У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Твітэры:

«Нягледзячы на патрачаны час і мільёны даляраў, выдаткаваныя марна, дэмакратам не ўдалося даказаць „змову з Расіяй“. Таму цяпер яны вырашылі зьвярнуцца да хлусьлівых абвінавачаньняў і сфабрыкаваных гісторыяў пра жанчын, якіх я ня ведаю і ніколі не сустракаў. Фэйкавыя навіны».

Чатыры амэрыканскія сэнатары заклікалі прэзыдэнта Дональда Трампа сысьці ў адстаўку ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сэксуальных дамаганьнях.

«Прэзыдэнт Трамп мае сысьці ў адстаўку, — заявіла сэнатар Кірстэн Джылібранд у інтэрвію CNN у панядзелак. — Гэтыя абвінавачаньні пэўныя, яны шматлікія».

Сэнатар дадала, што калі Трамп не падасьць у адстаўку неадкладна, Кангрэс «павінен правесьці адпаведнае расьсьледаваньне яго паводзінаў і прыцягнуць яго да адказнасьці».

Раней з аналягічнымі заклікамі выступілі незалежны сэнатар Бэрні Сандэрс, а таксама сэнатары-дэмакраты Джэф Мэрклі і Коры Букер. Усе яны заклікалі прэзыдэнта сысьці ў адстаўку — пасьля абвешчанай адстаўкі сэнатара Эла Франкена, які стаў аб’ектам абвінавачваньняў у сэксуальных дамаганьнях, паведаміў «Голас Амэрыкі».

Тры жанчыны, якія летась вінавацілі Дональда Трампа ў непажаданых сэксуальных дамаганьнях, у панядзелак паўтарылі свае абвінавачваньні. На думку гэтых жанчын, Кангрэс павінен правесьці расьсьледаваньне сьцьвярджэньняў адносна прэзыдэнта — на фоне прыцягненьня да адказнасьці дзясяткаў уплывовых амэрыканскіх мужчын за іх абыходжаньне з жанчынамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG