Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запусьціў інтэрактыўную мапу санкцый


На адмысловай інтэрнэт-старонцы можна дазнацца пра любую краіну, якая трапіла пад санкцыі, у тым ліку і Беларусь.

Наша краіна пазначана з прычыны зьнікненьня вядомых палітыкаў у 1999-2000 гадах, а таксама са складанай сытуацыяй з правамі і свабодамі, паведамляецца на сайце:

«Савет упершыню прыняў абмежавальныя меры супраць некаторых службовых асоб Беларусі 24 верасьня 2004 году. Мэтавыя меры былі ўведзеныя супраць асоб, якія, згодна з дакладам Пургурыдэса, былі ключавымі ўдзельнікамі нераскрытых зьнікненьняў чатырох вядомых людзей у Беларусі ў 1999-2000 гадах. 20 чэрвеня 2011 года былі прынятыя дадатковыя абмежавальныя меры з прычыны сур’ёзнасьці сытуацыі ў Беларусі. Большасьць мэтавых мер былі прыпыненыя Саветам 29 кастрычніка 2015 году, а затым адмененыя 25 лютага 2016 году».

Асобаў у «чорным сьпісе» пазначана чатыры: Віктар Шэйман, Дзьмітрый Паўлічэнка, Уладзімер Навумаў і Юрый Сівакаў. Меркавана, яны маюць дачыненьне да палітычных зьнікненьняў.

Што датычыцца непасрэдна санкцыяў, то яны ўключаюць у сябе забарону на пастаўку зброі і абсталяваньня, якое можа выкарыстоўвацца для рэпрэсій. Гэтыя забароны могуць быць зьнятыя ў хуткім часе ў сувязі з «паляпшэньнем сытуацыі», а на самім сайце пазначана, што дата сканчэньня тэрміну дзеяньня санкцыяў — 28 лютага 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG