Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны, якія абвінавацілі Трампа ў сэксуальных дамаганьнях, выступілі ў тэлебачаньні


Белы дом назваў іх заявы «спрэчнымі ў большасьці выпадкаў».

Тры жанчыны, якія раней абвінаваціў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў сэксуальных дамаганьнях, сёньня падзяліліся перажытым у праграме тэлеканалу NBC «Megyn Kelly Today».

Джэсіка Лідс, Саманта Голвэй і Рэйчэл Крукс распавялі аб меркаваных дамаганьнях з боку Трампа.

Саманта Голвэй распавяла, як падчас конкурсу «Міс ЗША» ў 2006 годзе Трамп зайшоў у распранальню да ўдзельніц шоў, якія былі паўапранутыя. «Ён глядзеў на мяне як на кавалак мяса», — паведаміла Голвэй. Паводле яе, Трамп ставіўся да ўдзельніц конкурсу як да сваёй уласнасьці.

Рэйчэл Крукс распавяла пра сустрэчу з Трампам ў 2005 годзе каля ліфта ў вежы Trump Tower, дзе яна працавала сакратаркай. Паводле Крукс, яна назвала сваё імя, каб пазнаёміцца з Трампам, і той пачаў яе цалаваць, утрымліваючы яе руку ў сваёй руцэ.

Джэсіка Лідс сьцьвярджае, што Трамп чапляўся да яе ў самалёце ў 1980 годзе. Ёй прапанавалі перасесьці ў першую клясу на месца побач з Трампам. Паводле Лідс, Трамп цалаваў яе і паспрабаваў залезьці рукамі пад спадніцу. Жанчына вырвалася і вярнулася на сваё месца ў хвасьце самалёта.

Белы дом назваў гэтыя сьцьвярджэньні «абсалютна спрэчнымі ў большасьці выпадкаў», дадаўшы, што «абраны час і поўная абсурднасьць гэтых хлусьлівых заяваў кажуць шмат пра што».

Адна з абвінаваўцаў (Рэйчел Крукс) назвала заяву Белага дому «сьмеху вартай».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG