Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мясцовых выбарах на Корсыцы перамаглі сэпаратысты


Від з мора на Аяча, сталіцу Корсыкі

Рэгіянальныя выбары на Корсыцы прывялі да ўлады сэпаратысцкую кааліцыю «За Корсыку». Яна заваявала дзьве траціны парлямэнцкіх мандатаў. Кааліцыя аб’ядноўвае партыю прыхільнікаў незалежнасьці «Свабодная Корсыка» і прыхільнікаў аўтаноміі, партыю «Створым Корсыку».

Кааліцыя «За Корсыку» патрабуе даць рэгіёну «сапраўдны аўтаномны статус». Яго агульныя рысы павінны быць вызначаны ў бліжэйшыя тры гады, а поўная аўтаномія павінна, на думку партыі, уступіць у сілу праз пяць гадоў. Аднак тэрміны і ўмовы ўвядзеньня аўтаноміі яшчэ павінны стаць прадметам перамоваў паміж карсыканскімі ўладамі і ўрадам Францыі.

Выбары на Корсыцы завяршыліся ўвечары ў нядзелю, 10 сьнежня. Прэмʼер-міністар Францыі Эдуар Філіп патэлефанаваў лідэру сэпаратыстаў Жылю Сымэоні і заявіў пра сваю гатоўнасьць да перамоваў.

Жыхары Корсыкі ўпершыню выбралі дэпутатаў Адзінага тэрытарыяльнага органу самакіраваньня. Цяперашнія выбары прайшлі ўсяго праз два гады пасьля папярэдніх. Гэта зьвязана з тым, што ў выніку тэрытарыяльнай рэформы адбылося зьліцьцё радаў двух дэпартамэнтаў — Паўднёвая Корсыка і Верхняя Корсыка — і рэгіянальнай рады.

XS
SM
MD
LG