Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя: адзіная краіна, дзе бацька праводзіць зь дзецьмі больш часу, чым маці


Фінляндыя — адзіная разьвітая краіна ў сьвеце, дзе бацька праводзіць са сваімі дзецьмі ў школьным узросьце больш часу, чым іх маці.

Паводле дакладу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця, у сярэднім фінскія бацькі знаходзяцца зь дзецьмі на восем хвілін у дзень даўжэй, чым фінскія маці.

The Guardian адзначае, што Фінляндыя належыць да вядучых краінаў у сьвеце, якія на практыцы ажыцьцяўляюць палітыку гендэрнай роўнасьці.

Што тычыцца апекі над нованароджаным дзіцём, дык фінскаму бацьку прыслугоўвае права на дзевяць тыдняў адпачынку для догляду за дзіцем, на працягу якога яму плацяць 70% ад яго заработнай платы (фінскай маці прыслугоўвае два месяцы аплочванага адпачынку). У дадатак да гэтага, бацькі могуць разьдзяліць паміж сабою пяць далейшых месяцаў платнага адпачынку. І яшчэ: пасьля заканчэньня гэтых дэкрэтных бацькоўскіх адпачынкаў, адзін з бацькоў мае права застацца дома, атрымліваць заплату 450 эўра ў месяц, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады, і вярнуцца на тую самую працу, якую перапыніў.

XS
SM
MD
LG