Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе саміт прэм’ераў краінаў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы


Ілюстрацыйнае фота. Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі. 24 лістапада 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі. 24 лістапада 2017 году

Беларусь завяршае старшыняваньне ў ЦЭІ самітам кіраўнікоў урадаў.

11 сьнежня ў Менску праходзіць форум «Эўразьвяз і «Ўсходняе партнэрства». Сустрэча міжнародных экспэртаў папярэднічае саміту кіраўнікоў урадаў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы, прысутнасьць на якім пацьвердзілі Босьнія і Герцагавіна, Вугоршчына, Харватыя, Малдова, Македонія, Славаччына, Славенія, Сэрбія.

«Беларусь хоча прапанаваць Эўразьвязу рэалізаваць інфраструктурныя праекты ў рамках «Усходняга партнэрства». Пра гэта на форуме заявіў намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

«Наш дыялёг выйшаў на новы ўзровень, у Брусэлі і іншых эўрапейскіх сталіцах мяняецца разуменьне „Ўсходняга партнэрства“, — цытуе чыноўніка БелТА. — Таму я спадзяюся, што ў найбліжэйшай пэрспэктыве мы выйдзем на ўзгадненьне 2-3 інфраструктурных, транспартных праектаў паміж ЭЗ і Беларусьсю».

Ён выказаў перакананьне, што эўрапейскі бок падтрымлівае пазыцыю Беларусі ў тым, што супрацоўніцтва ў фармаце «Ўсходняга партнэрства» павінна быць прагматычным, зразумелым і карысным людзям.

Як удакладнілі ў замежнапалітычным ведамстве, асноўная тэма мерапрыемства — роля краінаў ЦЭІ ў сумяшчальнасьці і ўзаемадапаўняльнасьці розных інтэграцыйных працэсаў у Эўропе, умацаваньне эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, аб’яднаньне намаганьняў у супрацьстаяньні новым пагрозам стабільнасьці ў рэгіёне і ў сьвеце.

На саміце 12 сьнежня будзе прыняты плян дзеяньняў ЦЭІ на 2018-2020 гады. Гэта асноўны дакумэнт арганізацыі, які вызначае кірункі праектнай дзейнасьці для краінаў-удзельніц. Падчас сустрэчы старшынства ў ініцыятыве будзе перададзена ад Беларусі Харватыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG