Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень правоў чалавека Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. 69 гадоў таму, 10 сьнежня, Генэральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

Гэты міжнародны дакумэнт быў закліканы спрыяць павазе да чалавечай годнасьці, роўных і неад’емных правоў усіх людзей. У Дэклярацыі замацавана, што павага да правоў чалавека — гэта аснова свабоды, справядлівасьці і міру.

Для тых, хто апынуўся на чужыне, ратуючыся ад канфліктаў, хто змагаецца супраць рэпрэсіўных урадаў або эксплюатуецца дзеля выгады іншых, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека застаецца «маяком надзеі», гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным на сайце зьнешнепалітычнага ведамства ЗША. Правы чалавека і дэмакратыю ў Вашынгтоне лічаць прыярытэтам зьнешняй палітыкі ЗША.

Адзначаючы Міжнародны дзень правоў чалавека, ЗША пацьвярджаюць сваю прыхільнасьць асноўным каштоўнасьцям дэмакратыі і абароне правоў чалавека, свабоды і годнасьці ўсіх людзей. Злучаныя Штаты заклікаюць усе дзяржавы выконваць палажэньні Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і аднолькава прымяняць іх для ўсіх. Сьвет будзе бясьпечнейшы, калі кожны чалавек зможа ў поўнай меры рэалізаваць сябе, а кожная дзяржава будзе свабодная ад тыраніі, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG