Савет міністраў Беларусі рашэньнем ад 7 сьнежня павялічыў аклады пэдагагічным супрацоўнікам зь ліку прафэсарска-выкладчыцкага складу.
Усталявана павелічэньне тарыфных ставак на 30%.
БелаПАН паведамляе пра павелічэньне заробкаў супрацоўнікам сацыяльнага абслугоўваньня і культурна-асьветніцкіх установаў, бо, на думку ўраду, заробак у гэтых сфэрах найніжэйшы ў параўнаньні зь іншымі сфэрамі бюджэтнага сэктару.
Аклады супрацоўнікаў культуры і сацыяльнай сфэры вырасьлі на 15–25%.